Перавышэння канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў у раёне завода «АйПаўэр» не знойдзена



Сайт дзяржаўнай установы «Берасцейскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» паведамляе пра даследванні навакольнага асяроддзя ў зоне ўплыву акумулятарнага заводу «АйПаўэр». Даследуюцца паветра, глеба і вада на межах санітарна-абарончай зоны прадпрыемства і на межах бліжэйшых населеных пунктаў.

Па выніках даследаванняў па стане на 12 чэрвеня 2019 года перавышэнняў гранічна-дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў не выяўлена. На паведамленне адрэагаваў праваабаронца і прадстаўнік ініцыятыўнай групы праціўнікаў завода Раман Кісляк:

– Мы назіраем, як яны прыязджаюць і бяруць пробы. Праблема ў тым, што нам не паказваюць значэння абсалютных лічбаў, якія аналізы былі ўзятыя, і колькі ў прыватнасці свінца знаходзіцца ў глебе і ў паветры. Нам не раскрываюць гэтых лічбаў. А тое, што яно не перавышае дапушчальных нормаў, ні пра што не гаворыць. Дынаміка можа быць негатыўнай, і інфармацыю пра тое, што не перавышае ГДК, ніяк не раскрываюць. Неафіцыйна мы звярталіся, але яны не раскрываюць лічбаў.

Сайт дзяржаўнай ўстановы таксама паведамляе пра тое, што на вышэйзгаданых тэрыторыях даследванна 120 пробаў паветра, 40 глебы і 22 вады.

Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя