Першае антыкафэ спыніла сваё існаванне ў Берасці
Яно месцілася ў памяшканні шахматна-шашачнага клубу ў парку 1-га траўня. Адной з галоўных прычынаў закрыцця стала тое, што ўстанове не працягнулі арэнду.
„Зараз арганізатары шукаць іншыя фарматы для дзейнасці”, — распавёў адзін з заснавальнікаў Аляксей Купракоў:
– Альтэрнатыўнага памяшкання пад гэту канцэпцыю мы пакуль не можам знайсці. Таму, што гэта патрабуе пэўнага кутка, як тут гэта зроблена. Проста зрабіць у гандлёвым цэнтры на дзесяці квадратах – гэта будзе імітацыя.
Пакуль уладальнікі антыкафэ ў Берасці заклікаць сачыць за адмысловымі суполкамі ў сацыяльных сетках. Там будзе змешчана інфармацыя пра бліжэйшыя мерапрыемствы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
