Першага ўдзельніка баранавіцкай акцыі „чысты аркуш” вызвалілі



Першы затрыманы з „чыстым аркушам” у руках на плошчы ў Баранавічах Сяргей Кузняцоў праз тры гадзіны адпушчаны з міліцыі. Хлопца забралі як толькі ён узяў паперу ў рукі.

Двое міліцыянтаў падхапілі мяне пад рукі, затаўкалі ў машыну і адразу павезлі ў гарадскі аддзел міліцыі, – кажа Сяргей Кузняцоў.

– Затрымалі без тлумачэння прычыны. Прывезлі ў Баранавіцкі ГАУС, там патлумачылі, што ў іх была інфармацыя, маўляў, сёння павінен адбыцца несанкцыянаваны мітынг, і мяне затрымалі па падазрэнні ў тым, што я збіраўся ўдзельнічаць у гэты мітынгу. Затым правялі тлумачальную бяседу, склалі пратакол-апытанне, знялі адбіткі пальцаў і вызвалілі.

Паводле Сяргея Кузняцова, паясняльная гутарка заключалася запужваннем крымінальнымі артыкуламі за ўдзел у акцыях. На яго думку, улада зараз баіцца свайго народа, ёсць у яго ў руках што ці няма. Бо ўлада добра ведае, што стварыла для людзей невыносныя ўмовы жыцця.

Беларускае Радыё Рацыя