Першамай у Гародні



У гарадскім лесапарку “Пышкі” праходзяць афіцыйныя святкаванні 1 Мая.

У Гародні няма мітынгаў, няма дэманстрацый: «Вітаю Мір, вітаю травень!» —  пад такімі лозунгам сёння ў Гародні праходзяць канцэрты і гульбішчы з нагоды Дня салідарнасці працоўных.

Сёння раніцай стала вядома, што прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці, якія хацелі паўдзельнічаць у гэтых мерапрыемствах са сваёй праграмай, не ўдзельнічаюць у іх паколькі няма пляцоўкі, дзе можна было б выказаць свае думкі і свае меркаванні.

Святкаванне Дня салідарнасці працоўных праходзіць у лесапарку «Пышкі». Тут праходзіць культурніцкі марафон з разнастайнымі дзіцячымі мерапрыемствамі, канцэртамі, у якіх удзельнічае моладзь БРСМ, народныя калектывы «Нёман», «Прасніца», «Гарадніца» і гэтак далей.

Вядома таксама, што мерапрыемствы таксама праходзяць і на іншых культурніцкіх пляцоўках Гародні: у парку Жылібера, у некаторых гімназіях і школах Гародні.

 Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня