Першаму лідару незалежнай Беларусі – 83



83 гады споўнілася Станіславу Станіслававічу Шушкевічу – першаму кіраўніку незалежнай Беларусі, што падпісаў як лідар Рэспублікі Беларусь Белавежскія пагадненні. Да ўсяго ён доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР.

Станіслаў Шушкевіч – лаўрэат шматлікіх міжнародных прэмій. Да прыкладу ў 1997 – Міжнароднай польскай прэміі імя Яна Новака-Ёзёраньскага. Літоўскі ўрад надаў званне “Камандора ордэна Вітаўта Вялікага” за актыўную падтрымку незалежнасці Літвы ў 1991. Амерыканскі фонд памяці ахвяр камунізму ўручыў Шушкевічу медаль Свабоды Трумэна-Рэйгана. У дзень нараджэння з ім гутарыў Віталь Сямашка.

Больш падрабязна – у далучаным гукавым файле:

Кніга ўспамінаў Станіслава Шушкевіча: „Маё жыццё, крах і ўваскрошанне СССР”

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя