Першая частка беларускай рэвалюцыі адбылася. Наперадзе – другая



Першая частка беларускай рэвалюцыі ўжо можа лічыцца. Наперадзе – другая. У гэтым перакананы палітолаг, метадолаг, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

Ён адзначыў, што пакуль гаворка не ідзе пра дасягненні ці перамогу, проста адзін з этапаў ужо пройдзены:

– Зараз складваецца даволі крытычная сітуацыя, якая заключаецца ў тым, што можна ў прынцыпе паставіць пытанне пра завяршэнне першага этапу беларускай рэвалюцыі. То бок на яго нельга даць адназначнага адказу, што ён завершаны, што мы не змаглі дабіцца пералому гэтай сітуацыі. Але тое, што адбываецца, сама дынаміка таго, што адбываецца, прымушае нас паставіць такое пытанне.

Андрэй Ягораў звярнуў увагу, што на кожным з этапаў апошніх падзеяў у Беларусі патрабуецца дэталёвы аналіз. Пакуль нельга сказаць, хто перамог, а хто прайграў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wikimedia.org