Пешаходныя пераходы са словам „Вітаем!”



У Слоніме пачалі з’яўляцца вельмі арыгінальныя пешаходныя пераходы. У самым цэнтры горада каля помніка танка з’явіліся “зебры” з малюнкамі  гузеніц ад танкаў.

 

Каля Цэнтра культуры на Чырвонаармейскай вуліцы прыцягвае увагу вельмі прыгожы пешаходны пераход са словам “Вітаем!”.

Усе гэтыя крэатыўныя пешаходныя пераходы афармляюцца з той мэтай, каб прыцягнуць увагу пешаходаў да выканання правілаў дарожнага руху і кіроўцаў да пешаходнай праблематыкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім