Пешая пілігрымка ў Тракелі



Вернікі Гародні і ваколіцаў вырушылі ў 16-ую па ліку пешую пілігрымку ў Тракелі. Цягам пяці дзён пілігрымы пройдуць больш за сто кіламетраў, і будуць перажываць свой шлях да Маці Божай Тракельскай пад апекай святога Яна Паўла ІІ, падкрэслівае ксёндз Павел Салабуда, кіраўнік пілігрымкі:

– Пілігрымка будзе пад лозунгам «Даверся любові». Гэта словы Святога Яна Паўла Другога, які будзе разам з намі, будзе нашым апекуном. З Гародні выходзіць каля 200 чалавек. У гэтым годзе будзе створана група «цішы», там дзе пілігрымы могуць пайсці і мець нейкі этап пілігрымкі ў цішы. А таксама будуць разважанні, канферэнцыі аб любові – любові да Бога, любові да бліжняга. У Астрыно будзе футбольны матч паміж ксянзамі і хлопцамі.

Дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў Тракелях пройдуць 11–12 ліпеня. Іх адметнасцю будзе перагрынацыя Крыжa ды іконы Маці Божай – сімвалаў Сусветных Дзён Моладзі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя