Петыцыя за адмену назвы мікрараёна “Лагуна” ў Берасці
На думку аўтараў петыцыі, Берасцейскі гарвыканкам у парушэнні арт. 16, ч. 1 “Закона аб геаграфічных найменнях” правёў конкурс і прыняў рашэнне пра наданне назвы „Лагуна” мікрараёну ў Берасці. Такая назва супярэчыць тапаніміцы тэрыторыі, на якой месціцца мікрараён, і знішчае старадаўнюю тапаніміку, лічыць грамадска-культурны актывіст Віктар Клімус:
– З датамі, з нейкімі гарадскімі падзеямі ў нас, я б сказаў, наогул вельмі цяжка.
Ігар Бараноўскі – краязнаўца з Берасця:
– Гісторыю варта ведаць. Трэба закранаць розныя бакі пытанняў, каб мы больш цікавіліся сваёй спадчынай. Я думаю, нашы ўлады гэты момант упускаюць. А дарэмна. Уладам было б варта пацікавіцца.
Петыцыю ўжо падпісалі больш за 40 чалавек. “Правільным будзе назваць гэты мікрараён “Камяніца”, згодна з месцам размяшчэння, якое набліжанае да старажытных мясцовасцей „Камяніца Жыравецкая” і „Камяніца Біскупская”, лічыць гісторык архітэктуры і ўрбаніст Ірына Лаўроўская.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: BrestCity.com
