Пінчука асудзілі за ўдзел у ваенных дзеяннях ва Украіне



Берасцейскі абласны суд асудзіў жыхара Пінска Дзмітрыя Жынусава за ўдзел у ваенных дзеяннях у Данецкай вобласці Украіны. Пра гэта паведамляе дзяржаўны тэлеканал „Беларусь 4”.

З сакавіка па кастрычнік 2021 года пінчук прымаў удзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі Данецкай вобласці Украіны.

Паведамляецца, што ён разлічваў атрымаць грамадзянства Украіны, але потым мужчына вярнуўся на радзіму.

Паводле беларускіх законаў, грамадзянін Беларусі не можа служыць ва Узброеных сілах іншай дзяржавы. Таму тут пінчука судзілі як найміта. Яму прысудзілі 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён павінен выплаціць на карысць дзяржавы больш за 10 тысяч рублёў — як „даход, атрыманы злачынным шляхам”.

Беларускае Радыё Рацыя