Пінчукам-палітвязням не даюць дазволу на доўгатэрміновыя спатканні



Пінчукам-палітвязням, асуджаным па гучнай „Пінскай справе”, не даюць дазволу на доўгатэрміновыя спатканні.

Праваабаронцы называюць гэта адным з відаў ціску на зняволеных.

Па словах грамадскай актывісткі Веранікі Івановай, якая адсочвае лёс асуджаных пінчукоў, адміністрацыі калоній знаходзяць розныя прычыны для адмовы:

Ёсць агульнапрынятая практыка, вельмі сумна, калі людзей няўгодных адміністрацыі ці агулам дзейнай уладзе, пад разнастайнымі надуманымі прычынамі падвяргаюць пакаранням. Адным з першых пакаранняў, якое выкарстоўваюць, гэта пазбаўленне доўгатэрміновых спатканняў. У нас ёсць выдатная ў двукоссях нагода – каронавірус. Ён існуе тады, калі гэта зручна ўладзе. У дадзеным выпадку гэта з’яўляецца адным з повадаў для пазбаўлення доўгатэрміновых спатканняў.

На сённяшні дзень за ўдзел у першы паслявыбарчы вечар у стыхійным мітынгу пад будынкам Пінскага гарадскога выканкама, які скончыўся жорсткай сутычкай з міліцыянтамі, ўжо асуджана 26 жыхароў Пінска. Тэрміны вялікія, ад 3,5 да 6,5 гадоў зняволення. Усе прызнаныя палітвязнямі.

Беларускае Радыё Рацыя