Пінчукам распавялі, як не трапіць у няволю
Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр гандлю людзьмі, які адзначаецца 23 жніўня, у Пінску на базе моладзевага цэнтру гутарылі пра бяспеку падлеткаў у сеціве. Адмыслоўцы распавялі юнакам, як не трапіць у пастку злачынцаў і чаго трэба асцерагацца ў сацсетках.
Па словах псіхолага Веры Агіевіч, гандляры людзьмі вельмі актыўна выкарыстоўваюць сеціва:
– Методыкі ўсё больш дасканалыя, гэтаму спрыяе развіццё вярбоўкі ў сацсетках, што вельмі распаўсюджана ў моладзі, што робіць больш складаным працэс папярэджання гэтай вярбоўкі. У сацсетках не бачна з кім мы перапісваемся, мы не разумеем як чалавек матываваны ў адносінах да нас. Таму вельмі важна папярэджваць, як гэта можа быць праз інтэрнэт.
Па інфармацыі праваахоўнікаў, за апошнія дзесяць год у краіне ў пастку гандляроў людзьмі трапіла звыш 500 падлеткаў, а з развіццём інтэрнэт-тэхналогій колькасць ахвяр расце.
Беларускае Радыё Рацыя