Пінчукі: Цяжка дамагчыся ў нашых судах праўды



З канца жніўня ў Пінску трывае судовы канвеер – масава караюць прыхільнікаў перамен. Па падліках мясцовых праваабаронцаў, за гэты перыяд праз суд прайшло каля 300 пінчукоў, і пераслед працягваецца.

З нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў мінакоў на вуліцах Пінска, што яны думаюць пра беларускае правасуддзе:

– Складана дамагчыся ў нашых судах праўды, такія суды, такая краіна.

– Суд – абаронца тых, у каго ўлада, таму ён вядзе сябе лагічна – для сябе.

– Ёсць нейкая доля праўды, якой можна дамагчыся, але глабальна шмат праблемаў.

– Усё скажона на сённяшні дзень.

– Дамагчыся справядлівасці ў наш час вельмі складана.

Па інфармацыі грамадскіх актывістаў, суды ў Пінску над прыхільнікамі перамен распісаныя і на наступны тыдзень.

Беларускае Радыё Рацыя