Пінск страціў чарговы гістарычны аб’ект



Знішчаны будынак былой пінскай турмы, які быў пабудаваны ў ХІХ стагоддзі і да 1930-х гадоў выкарыстоўваўся, як завод для вытворчасці ліманаду. Падчас вайны тут адбылася легендарная аперацыя Арміі Краёвай па вызваленні вязняў.

Гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін кажа, што аб’ект выклікаў цікавасць у турыстаў і быў добра вядомы па-за межамі Пінска:

– Старэйшаму пакаленню вядомы, замежнаму турысту, многія турыстычныя групы просяць туды правесці, каб паглядзець гэты будынак, бо ён звязаны з акцыяй Арміі Краёвай. Будынак увогуле пабудаваны ў ХІХ стагоддзі. Уладальнікі яго, калі будынак выкарыстоўваўлся як завод для вытворчасці ліманаду, у міжваенны перыяд у Пінску ўжо не жылі, хто быў у бежанстве, хто эміграваў, будынак быў нацыяналізаваны і ў ім размясцілі пінскую турму.

Абурэнне пінскіх аматараў мінуўшчыны ўзмацняецца і тым, што ў гістарычным цэнтры горада працягваецца ліквідацыя “трылінкі” — дарожнага пакрыцця 1930-х гадоў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя