Піт Паўлаў на курсах “Мова нанова”



Выступоўцам на чарговых занятках “Мова нанова” ў менскім клубе “Грай” стаў музыка Піт Паўлаў.

Мяне заўсёды бянтэжыла, што некаторыя беларускія песні чамусьці былі напісаны па-расейску, але так і не былі перакладзены на беларускую мову, хоць гэта вельмі істотныя песні. І вось я ўзяў гэту працу на сябе.

Піт Паўлаў у свой час быў гітарыстам гурта N.R.M., потым граў у гуртах Garadzkija і Pit-Paff, KRIWI, аўтар альбома пра кантрабандыстаў міжваеннай Беларусі “Зброя. Золата. Кабеты”.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара