Плануецца пашырыць магчымасці датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу



Савет Міністраў плануе пашырыць магчымасці датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу. Міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч заявіла, што датэрміновае выкарыстанне сямейнага капіталу прапануецца пашырыць за кошт такіх кірункаў як жытло, медыцына, адукацыя. Таксама з’явіцца магчымасць набыць сродкі сацыяльнай рэабілітацыі і адаптацыі для сем’яў, у якіх дзеці альбо бацькі маюць інваліднасць.

З мэтай дзяржаўнай падтрымкі шматдзетных сем’яў, стымулявання нараджальнасці пры з’яўленьні трэцяга або наступных дзяцей дзяржавай даецца так званы «сямейны капітал» — аднаразовая падтрымка ў форме безнаяўных грашовых сродкаў, цяпер гэта 23 737 рублёў.