Платформа МолаМола па-ранейшаму заблакаваная



Людзі не змаглі перавесці сродкі на дапамогу дзіцячаму дому-інтэрнату падчас дабрачыннага анлайн-канцэрту гурта NAVI, які праходзіў 11 чэрвеня: у 19.10 «Безгазпрамбанк» без папярэджання заблакаваў працу сэрвісу MolaMola.

Платформа вечарам 11 чэрвеня страціла магчымасць прымаць плату. Яе кіраўнікі сцвярджаюць, што рашэнне заблакаваць аперацыі прыняло кіраўніцтва банка. Меркавалася, што ўсе сабраныя сродкі – як мінімум 2,5 тысячы рублёў – будуць адрасна пералічаныя дзіцячаму дому-інтэрнату для дзяцей з асаблівасцямі псіхічнага развіцця.

Пакуль гэтая і іншыя акцыі спыненыя. Акрамя таго, невядома яшчэ, хто будзе кіраваць «Белгазпрамбанкам». Некаторыя яго супрацоўнікі пад следствам, а Нацбанк можа ўвесці туды сваё кіраўніцтва на чале з Надзеяй Ермаковай. Нагадаем, праз МолаМола каардынаваўся і збор грошай на палітычных вязняў ды на іншыя важныя акцыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: MolaMola/Facebook