Плюс два. Чарговы раз на Берасцейшчыне павялічылася колькасць палітвязняў
Гэты разам да спісу дададзены Ірына Вікхольм і Арцём Сокал:
Ірына Вікхольм, што была прызнаная палітвязням, беларускай праваабарончай супольнасцю, знаходзіцца ў СІЗА №7. Яна – грамадзянка Расейскай Фэдэрацыі. Праходзіць па артыкулу 367 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або паклёп у дачыненні да прэзідэнта.
Арцём Сокал таксама зараз змешчаны ў СІЗА №7. Асуджаны да 1 году і 6 месяцаў пазбаўлення волі фактычна па таму ж артыкулу за паклёп у дачыненні да прэзідэнта і па артыкулу 368 за ягоную абразу.
Дадаткова з спіса палітвязняў на Берасцейшчыне па прычыне памілвання скрэсленыя такія асобы як Яўген Пашалюк, Віктар Каліноўскі, Яўген Каральчук і Вадзім Сычык.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя
