„Полацкае” зварыла піва Zalaty Taler і падпісала яго беларускай лацінкай



Завод „Полацкае піва” зварыў піва для сеткі крам „Еўраопт”. Навінка называецца Zalaty Талер, заяўлена як лагер і мае не менш за 3,7% алкаголю.

Найбуйнейшы беларускі рытэйлер не ўпершыню замаўляе піва для сваіх крамаў. У мінулым годзе лінейку цёмнага піва пад гандлёвай маркай Authentic Pub для кампаніі „Еўрагандль” зварыў піваварны завод „Крыніца”. Ён жа выпускае для сеткі піва „Хмяльноў”. У мінулым годзе доля продажаў гэтага піва ў крамах „Еўраопт” склала каля 35%.

Гісторыя Полацкага піваварнага завода вядзецца з 1968 года. Цяпер вытворчасць называецца ВУП „Полацкія напоі і канцэнтраты” і ўваходзіць у склад ААТ „Белсолад”. Акрамя піва прадпрыемства выпускае квас, мінеральную ваду, соладавыя экстракты. Zalaty Талер – другая навінка завода ў гэтым годзе: у сакавіку кампанія выпусціла піва Beerelli, якое пазіцыянуецца, як „жывое”.

polotoskoe-zalaty-taler

pivo.by

Фота Serg Y

  • http://vk.com/id96607251 Александр Махнач

    варят на крахмале картофельном.жуть

Комментарии для сайта Cackle