Польшча хоча купіць у Аўстрыі тэрыторыю былога канцлагера
Урад Польшчы хоча купіць у Аўстрыі тэрыторыю былога нямецка-фашысцкага лагеру смерці Маўтхаўзэн-Гузэн, у якім загінулі дзясяткі тысяч палякаў у час Другой сусветнай вайны. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, піша Associated press.
Тэрыторыю былога канцлагера смерці хочуць купіць, каб захаваць памяць пра 120 тысяч загінуўшых. Зараз там размешчаны некалькі сучасных жылых комплексаў і камерцыйныя фірмы. Маравецкі падкрэсліў, што Польшча не можа дапусціць, каб былы лагер смерці пераўтварыўся ў месца, якое не ўшанавана.
У лагеры Маўтхаўзэн-Гузэн, які пабудавалі ў 1938 годзе, утрымлівалася каля 335 тысяч чалавек. Сярод іх былі крытыкі нацызму, камуністы, гомасексуалісты, польскія інтэлектуалы, іспанцы і расейскія ваеннапалонныя.
Беларускае Радыё Рацыя
фота ЕРА
