Польшча не хоча прымаць уцекачоў, а беларускі бок не ведае, што з імі рабіць



Большасць з уцекачоў жывуць у Берасці яшчэ з вясны, у некаторых скончыліся грошы і даводзіцца начаваць на вакзале, а цёплых рэчаў няма. Валанцёры з Менска  і Берасця некалькі дзён збіралі рэчы для ўцекачоў з Чачні, якія пакуль аселі ў памежным горадзе.

img_0433

Раздавалі рэчы  проста на вуліцы, бо дамовіцца з Чырвоным Крыжам і кіраўніцтвам вакзала не атрымалася, кажа Наста Лойка:

– Мы спрабавалі дамовіцца з адміністрацыяй чыгуначнага вакзала, каб гэта рабіць там. Але яны патлумачылі, што гэта не зусім іхны профіль. Яны ўвесь час спасылаюцца на аддзел аховы здароўя. Чырвоны Крыж таксама не вельмі актыўна дапамагае, бо ў іх няма памяшкання, няма жадання… І мы дамаўляемся на пазнейшае больш цеснае супрацоўніцтва, калі будзем прыносіць нейкія рэчы і магчыма гэта будзе адбывацца праз Чырвоны Крыж, каб не ствараць на вуліцы вялікіх натоўпаў.

Цэлы прычэп адзення назбіралі валанцёры. Тыя рэчы, якія не спатрэбіліся, праваабаронцы накіруюць у Чырвоны Крыж. Наста Лойка спадзяецца, што больш не спатрэбіцца збіраць цёплыя рэчы, бо польскі бок нарэшце пачне пускаць уцекачоў да сябе.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце