У Польшчы адзначаюць 73-ю гадавіну Варшаўскага паўстання



У гэты дзень, 73 гады таму пачалося Варшаўскае паўстанне. У ліхалецці Другой Сусветнай вайны, менавіта, з гэтай падзеяй былі звязаныя апошнія надзеі палякаў на аднаўленне сваёй незалежнай дзяржавы.

Пра гераічны лёс барацьбітоў гаворыць навуковы супрацоўнік Музею Варшаўскага паўстання, доктар гістарычных навук, Шымон Недзеля  (Szymon Niedziela):

Варшаўскае паўстанне было самай трагічнай бітвай за ўсю гісторыю Варшавы. У Час паўстання і пасля яго Варшава была забітая, і дэмаграфічна, і фізічна. Загінулі каля 200 тысяч людзей. Большасць з іх — жорстка забітае цывільнае насельніцтва. Горад быў знішчаны на 80-90 адсоткаў. Ніхто і ніколі не задаў такога ўдару Варшаве як немцы.

Шымон Недзеля асобна звярнуў увагу на ўдзел беларускіх вайскоўцаў у змаганні з нямецкімі акупантамі:

Вельмі прыгожу стаонку ў Варшаўскім паўстанні запісалі жаўнеры з Наваградчыны. Гэта было вайсковае фармаванне пад кіраўніцтвам паручніка Адольфа Пільха. З Налібацкіх лясоў ён распачаў свой славуты марш. У якім было каля тысячы жаўнераў, у тым ліку 400 кавалерыстаў. Яны зайшлі у Кампіноскую пушчу, дзе далучыліся да групы Kampinos. Гэтае войска вельмі мужна змагалася, напрыклад, ў двух баях за Гданьскі вакзал.

Улічваючы вялізарныя страты сярод цывільнага насельніцтва, якія па прыблізным падлікам склалі 200 тысяч жыццяў, дагэтуль точыцца дыскусія на тэму мэтазгоднасці арганізацыі Варшаўскага Паўстання.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава