Польская авіякампаніі LOT „гатовая выконваць” палёты ў Менск



Заходнія авіякампаніі адкрылі продаж квіткоў у Менск, але паляцець не ўдасца. У польскай авіякампаніі LOT паведамілі, што з кастрычніка „гатовыя выконваць” палёты ў сталіцу Беларусі. На сайтах Lufthansa, Air Baltic дасяжныя квіткі на лістапад.

У чэрвені Агенцтва авіяцыйнай бяспекі ЕС апублікавала рэкамендацыю пазбягаць паветранай прасторы Беларусі „для зніжэння патэнцыйнай рызыкі для пасажыраў і экіпажаў”. Дакумент можа быць перагледжаны, але невядома ці адбудзецца бліжэйшым часам. Аднак ніхто не забараняе авіякампаніям прадаваць квіткі і быць гатовымі выканаць рэйсы.