Польская авіякампанія LOT зацікаўлена лятаць у Гародню



Гарадзенская вобласць прапрацоўвае з Польшчай арганізацыю авіярэйсаў LOT у аэрапорт Гародня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення спорту і турызму Гарадзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык.

„Польская авіякампанія LOT зацікаўлена ў арганізацыі рэгулярных зносін з Гародняй. Вяліся папярэднія перамовы аб адкрыцці авіярэйсаў з Варшавы ў Гародню і назад. У наступным годзе будзем актыўна працаваць у гэтым кірунку „, – сказаў суразмоўца.

Авіярэйсы найбольш цікавыя кампаніі пры ўмове ўключэння аэрапорту ў бязвізавую зону парку „Аўгустоўскі канал”. Таму вобласць, як і заяўляла раней, будзе ініцыяваць гэта змяненне ва ўказ №318.

Таксама вядзецца праца па пытанні пашырэння транспартнай даступнасці бязвізавай зоны праз чыгуначны пункт пропуску „Гродна-Кузніца Беластоцкая”. Першапачаткова ён не быў уключаны ва ўказе №318. Аднак пасля запушчаны цягнік Гродна-Кракаў, на якім прыбываюць шматлікія турысты. „Калі гэты крок будзе зроблены, мы чакаем значнае павелічэнне патоку бязвізавых турыстаў” – адзначыў Алег Андрэйчык.

З пачатку дзеяння ўказа аб бязвізавым уездзе ў парк „Аўгустоўскі канал” яго тэрыторыю, уключаючы Гародню і наваколлі, наведалі без віз 16,8 тыс. замежных грамадзян.

Фото grodno.greenbelarus.info