Польская чыгунка ў Сілезіі ўвяла бясплатныя квіткі для былых антыкамуністаў



Польская чыгунка ў Сілезіі на поўдні краіны ўвяла бясплатны праезд для рэпрэсаваных па палітычных прычынах у часы ПНР, паведамляе Радыё Польшча.

З такой ініцыятывай выступіла чалец рэгіянальнай рады Сілескага ваяводства Анэля Яна. Раней перавозчык прапаноўваў той жа групе грамадзян зніжкі на квіткі ў памеры 50%.

Каб скарыстацца магчымасцю бясплатнага праезду пасажыр павінен прадставіць пасведчанне дзеяча антыкамуністычнай апазіцыі або асобы, рэпрэсаванай па палітычных прычынах. Як мяркуецца, бясплатным праездам скарыстаецца ад 400 да 600 чалавек.