Пра праблемы і рашэнні дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі



У Слоніме адбылася канферэнцыя, прысвечаная праблемам і рашэнням дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі. У канферэнцыі прынялі ўдзел грамадскія актывісты і навукоўцы са Слоніма, Менска, Ліды, Гародні і Дзятлава.

Перад прысутнымі выступілі сябры фонда імя Льва Сапегі, эксперты, гісторыкі, журналісты, юрысты і эканамісты Аксана Ерафеева, Валерый Сідарчук, Дзмітрый Сокал, Андрэй Завацкі, Уладзімір Хільмановіч, Сяргей Чыгрын. Выступоўцы вялі сур’ёзную гутарку пра актуальныя тэндэнцыі дэмаграфічнага развіцця і праблематыку рынку працы, пра патэнцыял эканамічнага развіцця і дэмаграфічныя рэсурсы рэгіёнаў, пра ролю мясцовых гаспадарстваў у дэмаграфічных працэсах. Падчас сустрэчы ўсе разам абмяркавалі шэраг сур’ёзных пытанняў, звязаных з дэмаграфічнымі працэсамі ў Беларусі, якія сёння не радуюць.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім