Праблемы навасёлаў у Бярозе



Чыноўнікі Бярозаўскага райвыканкама ўжо 4 месяцы не могуць вырашыць простага пытання па будоўніцтве падвалаў у новым доме №17В мікрараёна Тышкевіча ў Бярозе. Прычына ў жаданні навасёлаў выйсці з-пад апекі манапаліста – жыллёва-камунальнай гаспадаркі і стварэнні Таварыства ўласнікаў жылля. Тым больш, што старшынёю Таварыства людзі абралі апазіцыянера Аляксандра Кабанава, якога райвыканкам спачатку зацвердзіў, потым спахапіўся і дазвол адазваў.

Кажа Аляксандр Кабанаў:

— Таварыства ўласнікаў зарэгістравала, але мяне не зацвердзяць. Я не ведаю чаму.

— Бо вы шмат ведаеце.

Віталь Мікалаевіч Міхнюк, намеснік старшыні Бярозаўскага райвыканкама:

Я Аляксандру Аляксанравічу казаў. Ініцыятыўны чалавек, гэта добраахвотна, ён сёння не старшыня кааператыва. Ёсць заканадаўчы парадак, калі старшыня кааператыва зацвярджаецца.

Адступаць ад свайго рашэння людзі не намераны, кажа Вадзім Тлумачэнка:

Мы будзем гаспадарамі гэтага дома. Калі яго выбралі, 60 чалавек вераць у яго, таму мы ад яго адмаўляцца не будзем і будзем усяляк дапамагаць яму.

Паводле Аляксандра Кабанава, менавіта старшыня райвыканкама Леанід Мартынюк адказны перад жыхарамі дома 17-в за сітуацыю, якая ўзнікла вакол дома.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя