Прадпрымальнік стаў сведкам невядома чаго



Ужо трэці раз напярэдадні планаванай акцыі прадпрымальнікаў у Менску выклікаюць Мікалая Чарнавуса як сведку.

Мікола Чарнавус

А менавіта з’явіцца 14-га сакавіка на 12 гадзін у аддзел аховы грамадскага правапарадку да намесніка начальніка Сяргея Паўлені, кажа Мікалай Чарнавус:

– Прывезлі тры міліцыянты мне позву, я іх добразычліва сустрэў, а сабака зразумела, што гэта людзі недобразычлівыя, узяла і хапнула за нагу маёра міліцыі Віталя Дабрачынскага. Я задаў пытанне: “Куды дзяваць плакаты, якія я ўжо напісаў”, адказаў: “Паўлені занясеш”, а куды сведкам і сам не ведае.

Паводле Чарнавуса, на пытанне, па якой справе яго выклікаюць, адказалі, не ведаем.

Нагадаем, 14-га сакавіка ў Менску плануецца паход прадпрымальнікаў да міністэрства па падатках і зборах – аўтараў указа 222.

Позва Чарнавусу – чарговая перашкода для паездкі ў Менск, лічыць актывіст.

Беларускае Радыё Рацыя