Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Берасцейшчыны падвялі вынікі 2021 года



Больш за 380 чалавек – столькі жыхароў Берасцейшчыны за мінулы 2021 год прыцягваліся да крымінальных палітычна матываваных справаў. Такія лічбы агучылі прадстаўнікі мясцовай праваабарончай супольнасці.

Максімальная колькасць асобаў праходзіла па карагоднай справе – 115 чалавек. На другім месцы масавыя беспарадкі – 65 чалавек. Далей па колькасці ідзе пінская справа – 26 чалавек і справа чучалы-рэйкі – 10 чалавек. І гэта толькі гучныя крымінальныя палітычна матываваныя справы.

Таксама адбываліся суды па адміністрацыйных справах за пікетаванне або распаўсюд экстрымісцкіх матэрыялаў, за што былі прадугледжаны штрафы або суткі. Улік колькасці такіх судовых паседжанняў і колькасці асобаў, што па іх праходзілі, праваабаронцамі не вёўся.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.