Прадстаўнікі санэпідэмслужбы дзяжураць на памежных пропусках



На памежных пропусках пасажырам мераюць тэмпературу, каб не дапусціць пранікнення ў Беларусь віруса Эбола. Супрацоўнікі беларускага санітарнага кантролю ажыццяўляюць працэдуру з дапамогай адмысловых пераносных цеплавізараў. Праверка тэмпературы – рэкамендацыя Міністэрства аховы здароўя, кажа прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка:

– Такія мерапрыемствы могуць праводзіцца ў рамках супрацьдзення распаўсюду віруса Эбола. Бывае з’яўляецца інфармацыя пра тое, што ў аўтобусе або ў цягніку могуць ехаць прадстаўнікі рэгіёнаў, дзе былі зарэгістраваныя выпадкі захворвання, тэмпературу мераюць пераважна супрацоўнікі санэпідэмслужбы. Так будзе пакуль, я так разумею, эпідэміялачная сітуацыя не палепшыцца вакол Беларусі. На колькі я чытаў, былі нейкія падазрэнні ў раёне Беластоку.

Ліхаманка Эбола  вельмі небяспечнае захворванне з узроўнем смяротнасці да 90%. Пасля апошняй успышкі эпідэміі ў Заходняй Афрыцы колькасць інфекаваных дасягнула ўжо больш за 10 тысяч чалавек ва ўсім свеце, амаль 5 тысяч загінулі.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя

Фота ria.ru