Праект “Белзамкі” прапануе новыя цікавосткі для дзетак



Гарадзенцы, што робяць папяровыя макеты беларускіх замкаў у межах фірмы “Белзамкі”, прапануюць новы ўнікальны макет. Пра новы прадукт распавядае інжынер Ігар Адасік, які робіць макеты беларускіх замкаў больш за 10 гадоў.

– Капілка “Белая Вежа”. Гэта вельмі-вельмі просты макет. Праводзілі ўжо заняткі з дзеткамі, клеілі вось гэтыя капілкі. Усе задаволеныя, усім вельмі падабаецца. Мы на гэтым спыняцца не хочам. Што далей? Далей будуць майстар-класы ў гарадзенскіх школах і іншых адукацыйных установах. Плануем праводзіць майстар-класы ў розных гарадах Гарадзенскай вобласці.

Прадстаўнікі кампаніі “Белзамкі” ўжо зрабілі макеты замка ў Нясвіжы, Мірскага замка, Сынкавіцкай і Мураванкаўскай царквы, Каложскай царквы, Дома-музея Багдановіча ды іншых гістарычных аб’ектаў. Папяровыя макеты гарадзенцаў карыстаюцца попытам не толькі ў Беларусі, іх таксама замаўляюць для дзетак Польшы ды Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня