Праект транспамежнага супрацоўніцтва – „Шлях Тызенгаўза”



Гародня распачынае ажыццяўляць сумесны з Саколкай праект транспамежнага супрацоўніцтва, які фінансуецца Еўразвязам, пад назвай „Шлях Тызенгаўза”. З беларускага боку прадугледжана тры аб’екты: рэканструкцыя дому віцэ-адміністратара, удасканаленне роварнай сцежкі да і вакол Юбілейнага возера, а таксама маркіраванне трох турыстычных маршрутаў.

Кажа каардынатар праекта з беларускага боку Сяргей Каляда:

– Канчаткова сам праект яшчэ не дароблены, ён знаходзіцца ў стадыі карэктыроўкі. Чаму так? У міжнародных праектах тэхнічнай дапамогі, што ў іх супер, ты можаш увайсці ў гэтыя праекты і нешта зрабіць цікавае… Мы знайшлі ўзрост самога будынку – гэта 1769 год. У ім будзе афіцыйная заля, выставачная канферэнц-заля і будзе галерэя Тызенгаўза.

На думку каардынатара з беларускага боку Сяргея Каляды, рэканструяваны будынак віцэ-адміністратара можа ўрэшце мець некалькі функцыяў: культурнай і рэпрэзентацыйнай пляцоўкі горада, бо Ратуша пакуль не адноўленая. Яшчэ няма праекта інтэр’ера будынка.

Паводле плану, праект тэхнічнай дапамогі для прасоўвання гістарычнай і культурнай спадчыны Саколкі і Гародні будзе доўжыцца два гады.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя