Праект “Ёсць размова’’ стартуе ў Берасці



Яго ініцыятары – прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч’’. На выходных на офісе арганізацыі ладзяцца лекцыі са спецыялістамі з розных сфераў жыцця. Адна з адказных за праект Алена Каховіч адзначае, што камунікацыя плануецца не толькі з экспертамі з Берасця, але і з іншых гарадоў Беларусі:

– Будзем запрашаць і ўжо запрашалі розных цікавых людзей, спецыялістаў у сваіх галінах, якія не так часта наведваюць Берасце, і вось добра каб і берасцейцы маглі іх пачуць, пабачыць. Але праект накіраваны не тое, каб каб запрашаць менскіх і з усёй Беларусі, але і берасцейцаў таксама. У нас таксама будуць госці. Проста пакуль так атрымалася, што іх яшчэ не было.

“Адная з мэтаў – гэта даць наведнікам сустрэч як мага больш новай інфармацыі, у тым ліку той, якая не заўсёды з’яўляецца ў сродках масавай інфармацыі або сацыяльных сетках”, – дадала нашая суразмоўца.

Беларускае Радыё Рацыя