Прафсаюзны актывіст Уладзімір Малей паведаміў пра судовыя парушэнні



Прававы інспектар прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей звярнуўся пісьмова да старшыні Берасцейскага абласнога суда Тамары Сучок.

У заяве ён паведаміў пра парушэнне суддзёй Ленінскага суда Аляксандрам Семянчуком прававой нормы выязнога суда, які адбыўся 15 красавіка ў будынку Ленінскага РАУС:

– Вось гэтыя выязныя пасяджэнні, згодна з пастановай пленуму Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, праводзяцца з выхаваўчай мэтай. Яны падрыхтоўваюцца, то бок запрашаюцца людзі, якія маюць схільнасць да парушэнняў. Гэта падрыхтоўка да суду не была выканана, заля была пустой, жадаючых не прапусцілі.

14-ць удзельнікаў акцыі ў Берасці, якіх 15-га судзіў Семянчук, тры дні перад судом былі ў ІЧУ, ім не далі магчымасці наняць адвакатаў. Па гэтым пытанні 17-га красавіка таксама адбудзецца сустрэча прававога інспектара Уладзіміра Малея са старшынёй абласнога суда Тамарай Сучок.

Беларускае Радыё Рацыя