Прафсаюзы прапануюць зніжку 50% на канцэрт „Brutto”



Увазе сяброў аднаго з праўладных прафсаюзаў у Гародні прапануецца графік канцэртаў беларускіх выканцаў: Аляксандра Саладухі і гурту “Brutto”.

Іронію карыстальнікаў інтэрнэта выклікала прыпіска, што сябрам прафсаюзаў на гэтыя канцэрты даецца зніжка 50%.

16142797_1382359801820586_6384043743882066983_n-z91hp

Людзі таксама жартуюць, што такім чынам колькасць сяброў праўладных прафсаюзаў можа значна вырасці, піша nn.by.