Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць Мікалая Казлова



Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць кіраўніка Аб‚яднанай грамадзянскай партыяй Мікалая Казлова.

Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, яго вінавачцяць у разгалошванні даных папярэдняга следства. Справу пачалі ў сакавіку 2021 года. Экс-падпалкоўніка міліцыі Казлова некалькі разоў выклікалі на допыт па „справе Каардынацыйнай Рады”. Ён пастаянна адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні на допытах у Следчым камітэце. А пасля расказваў, як праходзілі допыты.

Беларускае Радыё Рацыя