Пракуратура не адказвае на скаргі



Жыхар вёскі Кабакі Мікалай Шуст больш за месяц не можа атрымаць адказу на сваю скаргу пракурору Бярозаўскага раёна на дзеянні ўчастковага Бярозаўскай міліцыі Дзмітрыя Гукіна. Які для апраўдання беспадстаўнай пастаноўкі Шуста на ўлік да бярозаўскага нарколага падаў у вобласць, што Мікалай Шуст неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці ў п’яным выглядзе.

img_6599

Кажа Мікалай Шуст:

— Паколькі такога не было я напісаў скаргу пракурору. Пракурор перанакіраваў на начальніка міліцыі маю скаргу і сталі ўжо цягаць жонку з дзецьмі. Міліцыя на маю скаргу адказу не дала, але вельмі цікавіцца, хто мяне навёў на розум, каб пісаць гэтыя скаргі.

Мікалай Шуст звярнуўся да пракурора Бярозаўскага раёна паўторна са скаргай. Ён патрабуе прыняць меры пракурорскага рэагавання ў выніку парушэння закона «Аб зваротах грамадзян».

Беларускае Радыё Рацыя