Пракуратура „ўзаконіла” канфіскацыю тэхнікі ў апазіцыянера



Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла незадаволены разглядам сваёй скаргі раённай пракуратурай. Актывіст скардзіўся на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў час правядзення так званага „агляду” ў яго прыватным доме. У час вобшуку была канфіскавана тэхніка, а дакументальнага пацверджання выняцця рэчаў актывісту так і не прад’явілі:

– Я ў сваёй скарзе прасіў звярнуць увагу на частку 3-юю артыкула 204-га, дзе ўсё ж такі напісана, што пры аглядзе памяшкання не праводзіцца выемка рэчаў ніякіх, і няма відавочных парушэнняў закона. Ну, напрыклад, няма там нейкага трупа, няма прыкметаў злачынства таму, што ўсё гэта далей пералічвалася ў 5-й, у 7-й, у 8-й частцы гэтага артыкула. Таму я звярнуў увагу пракуратуры, што яны наогул не павінны былі нічога забываць, але ў сваім адказе пракурор не стаў каментаваць гэтую частку.

У ходзе праверкі падставаў для прыняцця мераў пракурорскага рэагавання – пракурор раёна Алег Аўдзей не пабачыў. Агляд дома вядомага на Салігоршчыне апазіцыянера праводзіўся на падставе пастановы, вынесенай оперупаўнаважаным аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі з санкцыі пракурора.

Адмову міліцыянтаў даць актывісту копію пратакола агляду са спісам вынятай у яго кам’ютарнай тэхнікі – паркурор патлумачыў адсутнасцю адпаведнай нормы ў Крымінальна-працэсуальным кодэксе.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя