Пракуратура заблакавала платформы грамадскага назірання за выбарамі
5 месяцаў таму
У Беларусі заблакаваны доступ да сайтаў zubr.media і xx2022.org — платформаў грамадскага назірання за выбарамі. Адпаведнае рашэнне прыняла пракуратура Віцебскай вобласці. Прэс-служба Генпракуратуры заяўляе, быццам на гэтых сайтах змяшчаліся „недакладныя звесткі пра запланаваны рэферэндум” і заклікі псаваць бюлетэні падчас галасавання.
„Матэрыялы матывавалі грамадзян Рэспублікі Беларусь да супрацьпраўных паводзін, дыскрэдытавалі органы дзяржаўнай улады і ў цэлым Рэспубліку Беларусь”, — кажуць у пракуратуры.
[manual_related_posts]