Пракурор прапанаваў змяніць папярэджанне падлетку на арышт ці папраўчыя работы



Баранавіцкі пракурор Баранавіцкай міжраённай пракуратуры Аляксандр Карлюк апратэставаў папярэджанне, дадзенае выпускніцы беларускага класа гімназіі №4 Баранавіч 17-гадовай Ядвізе Малашчанка. Папярэджанне было дадзена камісіяй па справах непаўнагадовых Баранавіцкага гарвыканкама за бел-чырвона-белы сцяг на плячах Ядвігі падчас праходжання па плацу на апошнім званку. Пракурор вырашыў, што гэта грубае правапарушэнне, за якое дзяўчына віны не прызнала. Суддзя Сяргей Данільчык падтрымаў пратэст і адправіў справу на перагляд.

Кажа маці Ядвігі – Таццяна Малашчанка:

–  Калі я сказала, што яна злачынства нейкае ўчыніла? Сказалі “Не, не злачынства. Мы паважаем чужыя погляды, але яна не паважае іншых”. Аказваецца, ты можаш нейкім чынам другому чалавеку нанесці маральную шкоду. Вы ж ведаеце, што ў нас зараз адбываецца: нас судзяць за тое, што ў нас іншы густ, іншыя прыхільнасці і погляды. А тое, што нам непрыемна, калі яны нам навязваюць сваю ідэалогію і свае погляды, – нікога не хвалюе.

Паводле Таццяны Малашчанкі, пракурор прапанаваў змяніць папярэджанне на арышт ці папраўчыя работы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

 

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя