Пракурор просіць два гады калоніі для Паліны Шарэнда-Панасюк



Пракурор запрасіў для актывісткі з Берасця Паліны Шарэнда-Панасюк 2 гады калоніі.

Сёмага чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна Берасця пачаўся працэс па справе Паліны Шарэнда-Панасюк, актывісткі “Еўрапейскай Беларусі”. На маці двух дзяцей завялі тры крымінальныя справы, у тым ліку паводле артыкула “абраза прэзідэнта”. Максімальнае пакаранне — да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Цэнтр “Вясна” паведамляе, што пракурор запрасіў для абвінавачанай два гады калоніі. Прысуд будзе вынесены заўтра, 9 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]