Пракурор просіць пакараць экс-адваката Андрэя Мачалава двума гадамі „хіміі”



Пракурор просіць пакараць экс-адваката Андрэя Мачалава двума гадамі „хіміі”.

Фота: tut.by

Яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе, хоць ведаў, што да гэтага часу быў выключаны з Менскай гарадской калегіі адвакатаў. Заяву ў пракуратуру на Мачалава напісала суддзя Анжэла Касцюкевіч, якая судзіла падабаронную адваката. У ёй гаварылася, што юрыст прыйшоў у суд з несапраўднымі дакументамі.

Прысуд Мачалаву будзе агучаны 16 чэрвеня. Яго адвакат Віталь Брагінец з 25 траўня знаходзіцца пад арыштам, таму на ніводны працэс свайго падабароннага ён не патрапіў.

[manual_related_posts]