Прапала аргентынская падводная лодка



Яшчэ ў сераду прапала аргентынская падводная лодка „Сан Хуан”, сувязь з ёй знікла. Аргентына пагадзілася на міжнародную дапамогу для яе пошукаў.

Прэзідэнт Аргентыны Маўрысіё Макры паведаміў, што ўлады знаходзяцца ў кантакце з сваякамі прапаўшых падводнікаў. На пошукі субмарыны выпраўлены караблі і самалёты. 

На борце падлодкі знаходзілася 44 чалавекі.

Беларускае Радыё Рацыя