Прапанова Мінздароўя – дыскрымінацыя вернікаў
Год таму
На думку мітрапаліта Менска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, забарона на адкрытую дэманстрацыю рэлігійных знакаў і сімвалаў, што ўтрымліваецца ў праекце норм медычнай этыкі, ёсць дыскрымінацыяй па рэлігійнай прыкмеце.
– Адзін з пунктаў забараняе публічна насіць рэлігійныя знакі. Я не ведаю, куды мы вяртаемся. Можна насіць значок прыналежнасці да партыі, а значок прыналежнасці да сваёй рэлігіі – нельга. Можна мець рэкламу піва, алкаголю, тытуню, а рэлігійнага знака – нельга. Гэта ні што іншае, як дыскрымінацыя вернікаў.
Праект распрацаваны Міністэрствам аховы здароўя. Да 25 снежня ён абмяркоўваецца на сайце міністэрства.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск