Прарасейскія левыя просяць пакараць актывіста Вітольда Ашурка
Шэраг прарасейскіх левых арганізацый звярнуліся ў Генеральную пракуратуру і да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем пакараць грамадскага актывіста Вітольда Ашурка за ўскладзены ў лістападзе мінулага года вянок з калючага дроту да помніка Леніну ў Бярозаўцы.
Разам з тым яны патрабуюць пакараць і лідскіх супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія не ўгледзелі ў дзеннях актывіста складу правапарушэння. Зварот падпісаны ад імя Каардынацыйнага савета лева-патрыятычных сіл “Единство”, тлумачыць Вітольд Ашурак.
– Незарэгістраваная арганізацыя дазваляе сабе адцягваць працоўны час міліцыі, каб яны хадзілі, высвятлялі нейкія акалічнасці, якія турбуюць незарэгістраваную арганізацыю “Совет левых патриотических сил “Единство”. У нас яе амаль не чутна, затое чутно яе ў суседнім “Ленинграде”. Там яны ходзяць з чырвонымі сцягамі, там яны б’юць сваіх палітычных апанентаў. Вось там яны разышліся. Зелікаў, Школьнікаў і кампанія цалкам магчыма хочуць перанесці гэты адмоўны досвед у Беларусь. Ну дык я ім проста параю не рабіць гэтага.
Нагадаем, што грамадскі актывіст усклаў вянок з калючага дроту, з чарапамі і надпісам “Гары ў пекле, кат” да помніка Леніну ў Бярозаўцы на 100-годдзе кастрычніцкага перавароту. У той жа дзень у дачыненні да яго быў адкрыты адміністратыўны працэс. Які праз некалькі дзён закрылі з-за адсутнасці ў дзеяннях Вітольда Ашурка складу правапарушэння.
[Not a valid template]
Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
