Пратэст берасцейскіх чыгуначнікаў



Берасцейскія чыгуначнікі адмаўляюцца пісаць заявы на сацыяльны адпачынак без аплаты. Днямі папераджальную забастоўку правяла адна са зменаў вагоннага дэпо “Берасцейскага аддзялення Беларускай  чыгункі”.

Мясцовым начальствам вырашана сабраць найбольш бунтарскія тры змены дэпо на агульны сход 2-га лютага. «Людзі незадаволеныя змяншэннем заробкаў», — кажа адзін з работнікаў дэпо:

— Людзі незадаволеныя заробкам, бо заробкі ўрэзалі на 50 рублёў, плюс прэмію знялі. А да гэтага нядаўна начальніку вагоннага дэпо Казлоўскаму Васілю Іванавічу далі медаль ганаровага чыгуначніка першай ступені і прэмію далі ў сорак рублёў, а людзей прымушаюць пісаць на адпачынак без аплаты. Вось і чым карміць сям’ю? 

Паводле работніка дэпо, цяпер сярэдні заробак у чыгуначнікаў ад 350 да 500 рублёў. Такая сітуацыя склалася не толькі  ў вагонным дэпо. Пратэставалі таксама работнікі  лакаматыўнага дэпо, калі іх прымушалі пісаць заявы за свой кошт на сацыяльны адпачынак.

Беларускае Радыё Рацыя