Пратэсты ў Францыі: затрымана 130 чалавек



Міністр унутраных спраў Францыі Крыстоф Кастанер заявіў, што цягам пратэстаў супраць падвышэння цаны на паліва ў краіне былі затрыманыя 130 чалавек. Пра гэта паведамляе рэсурс BFMTV.

„Сёння былі праведзеныя шматлікія затрыманні. Агулам 130 чалавек былі затрыманыя і змешчаныя пад варту па ўсёй Францыі”, – заявіў ён.

Акрамя гэтага, Кастанер расказаў, што ў пратэстах па ўсёй краіне ўзялі ўдзел 100 тысяч чалавек. Тыдзень таму колькасць удзельнікаў дэманстрацый была больш 200 тысяч чалавек.

Раней кіраўнік МУС Францыі расказаў пра напад пратэстоўцаў на свой уласны дом.

 

Беларускае Радыё Рацыя