Працэс па “справе Аўтуховіча” пачнецца 18 траўня



Заўтра  мае адбыцца судовы працэс над 12 беларусамі, якіх следчыя аб’ядналі ў так званую «групу Аўтуховіча» і вінавацяць у тэрарызме. Самому Мікалаю Аўтуховічу выставілі 10 артыкулаў.

Разбіраць справу меліся ў Гарадзенскім абласным судзе, але за тыдзень да пачатку ўлады перастрахаваліся, і працэс распачнецца на тэрыторыі гарадзенскай турмы №1.

Каб трапіць на судовае пасяджэнне, трэба будзе атрымаць дазвол ад начальніка турмы №1 у Гародні. Досвед такіх «адкрытых» судоў паказвае, што атрымаць дазвол будзе вельмі праблематычна.

Справу «групы Аўтуховіча», як паведамляюць праваабаронцы, будзе разбіраць суддзя Максім Філатаў. Той самы, які летась у  Лідзе вынес прысуд актывісту Вітольду Ашурку. Пасля таго суду Філатаў пайшоў на павышэнне, і цяпер ён працуе ў Гарадзенскім абласным судзе. Яму даверылі справу Аўтуховіча.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]