Праціўнік запуску акумулятарнага завода Дзмітрый Бекалюк на волі



Актывіста Дзмітрыя Бекалюка затрымалі за няяўку па позве – ён мусіў выступіць як сведка па „справе жоўтых балонікаў” на акцыі пратэсту супраць акумулятарнага завода.

Па гэтай справе спрабуюць прыцягнуць да адказнасці Таццяну Фесікаву.

– Я прыйшоў на 15.00. Мяне апыталі ў якасці сведкі. Тут падыходзіць чалавек і кажа, што яму са мной трэба паразмаўляць пра тое, што я не з’явіўся на 12.00. Я сказаў, што ў 12 гадзін я не мусіў прыходзіць, бо сам напісаў, што ў мяне хварэюць непаўнагадовыя дзеці і я не магу быць у 12.00, я буду ў 15 гадзін. І я тэлефанаваў у дзяжурную частку і папярэдзіў, што размова запісваецца, каб яны паведамілі чалавеку.

Пасля ночы з нядзелі на панядзелак, праведзенай у ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Берасця, адміністрацыйную справу „за несвоечасовую яўку па позве” разглядаў суддзя Аляксандр Семянчук. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме і пасля хадайніцтва Бекалюка па адвакаце, суд прыняў рашэнне перанесці разгляд на сераду 10 красавіка на 09:30 раніцы. Пасля гэтага актывіста вызвалілі з-пад варты.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце