Праціўнікі акумулятарнага заводу атрымалі адказ з Адміністрацыі прэзідэнта



Ініцыятыўная група грамадзян, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем, атрымала адказ на свой зварот у Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі. У звароце ўздымаліся пытанні небяспекі гэтай вытворчасці. 

Каментуе прадстаўнік ініцыятыўнай групы Дзмітрый Бекалюк:

– Гэта нельга назваць адказам, бо там няма ніводнага адказу на пастаўленыя пытанні. Гэта, шчыра кажучы, талент – 20 лістоў тэксту і ні пра што! Проста “вада”. Пры гэтым пытанне пра грошы, якія былі растрачаны з бюджэту, увогуле не было згадкі.

Ініцыятыўная група, пры дапамозе юрыстаў і праваабаронцаў, рыхтуе скаргу на атрыманы адказ зноў у Адміністрацыю. Пакуль жа актывісты знаёмяць жыхароў горада і раёна са зместам дакумента.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце